Беларусь на Еўрабачанні

БЕЛАРУСЬ!

Травень 10th, 2007

Атрамалася!!!! Мы ў фінале 100%!

10 з 12 балаў!

Кіпр

Травень 10th, 2007

Добры і моцны вакал, але нема нейкай іскрынкі.

7 балаў з 12.

Ізраіль

Травень 10th, 2007

Іран забараніў глядзець Еўрабачанне сваім грамадзянам, так як заўважылі нейкі палітычны падтэкст у песні Ізраіля “push the button”.

3 балы з 12.

Балгарыя

Травень 10th, 2007

Цудоўнае шоў з барабанамі, неблагі вакал, але нажаль на мой лад песня не ўкладваецца ў фармат Ўерабачання, таму толькі 4 з 12 балаў.

Засталося 5 хвілін

Травень 10th, 2007

Усе сціснем кулачкі і будзем балець за нашага Дзіму!

КП узяла інтэрв’ю ў Калдуна

Травень 10th, 2007

Дзмітрый КалдунУ чацвер у Хельсінкі пройдзе паўфінал “Еўрабачання-2007″. Беларусі яшчэ ні разу не атрымалася прабіцца ў фінал. Сёлета непакорную вяршыню штурмуе Дзмітрый Калдун. Канкурэнцыю яму складуць прадстаўнікі яшчэ 27 краін. У фінал выйдуць толькі 10.

Напярэдадні конкурсу “Камсамолка” узяла інтэрв’ю ў Калдуна.

- Як справы, як падрыхтоўка?

– Ды ніяк! - бадзёра адказаў Дзіма. - Учора вечарынка была, сёння два эфіру на радыё, прычым адзін, на якім Дробыш галоўны…

- Вы нарэшце-то ўбачыліся? Што абмяркоўвалі?

– Нічога. Ён быў незадаволены сваёй акрэдытацыяй, па якой яго нікуды не пускаюць - У яго акрэдытацыя амаль як фанацкая, з якой акрамя як у прэс-цэнтр нікуды нельга. Чытаць цалкам »

Віктар Дробыш - зам. главы Беларускай дэлігацыі

Травень 8th, 2007

Віктар Дробыш У Хельсінкі два дня назад прыехаў афіцыйны прадзюсар Калдуна Віктар Дробыш. Прэсу СНД цікавіла пытанне, якія будуць адносіны Дробыша і Кіркорава. На афіцыйным адкрыцці конкурсу акулы расійскай поп-індустрыі перасекліся ў гардэробе, прывіталіся і нават трохі пагутарылі.
Віктару сапсавала настрой акрэдытацыя, якую выдалі ў прэс-цэнтры: катэгорыі «P» (журналіст), але пабыла яна ў яго нядоўга. Праз дзень Дробыш «зрушыў» Кастуся Пагоцкага (намесніка главы дэлегацыі Юрыя Азарэнка). Зараз на яго шыі красуецца таблічка «D1».

Славянская вечарынка

Травень 8th, 2007

Сёлета Расія, Украіна і Беларусь вырашылі пакараць Еўрабачанне-2007 сумесна. Так прайшла славянская вечарынка.

 

 

Букмейкеры: шанцы высокія

Травень 8th, 2007


Сусветныя букмекерскія канторы высока ацэньваюць шанцы на Еўрабачанні-2007 прадстаўніка Беларусі Дзмітрыя Калдуна. Зараз ён уваходзіць у тройку галоўных прэтэндэнтаў на перамогу ў гэтым музычным конкурсе!

Засталося 2 дні

Травень 8th, 2007

Beltelecom logo
Да паўфінала засталося ўсяго 2 дні! Нагадваем, што Дзіма выступіць пад нумарам чатыры. Глядзець шоў у прамым эфіры можна будзе на “Першым канале” ці па тэлеканале “Беларусь-ТБ” у 22:00. Таксама ў нас будзе 15 хвілін на галасаванне, замест 10 хвілін у мінулым годзе.

Тэлефонныя нумары для галасавання будуць паведамленыя падчас прамой трансляцыі конкурсу.
Кошт званка з хатняга тэлефона – 1000 беларускіх рублёў.