Удзельнік “Еўрабачання-2009″ ад Беларусі вызначыцца 19 студзеня
Чацвер, Студзень 15th, 2009Пуцёўку на міжнародны конкурс песні “Еўрабачанне-2009″, які адбудзецца ў траўні 2009 года ў Маскве, беларускія гледачы ўручаць свайму выбранніку 19 студзеня. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА выканаўчы прадзюсар музычнай дырэкцыі Белтэлерадыёкампаніі і праекту “Еврофест” Анастасія Ціхановіч, фінал Нацыянальнага тэлевізійнага праекту “Еврофест” - адборачнага тура конкурсу “Еўрабачанне”, адбудзецца ў Палацы спорту ў Мінску.
Канцэрт будзе транслявацца ў прамым эфіры на Першым канале, пачатак шоў - у 21.50. На пуцёўку на “Еўрабачанне-2009″ ад Беларусі прэтэндуюць пяць удзельнікаў - Gunesh, Пётр Ялфімаў, група Litesound і Дакота, Доменика, група “Вецер у галаве”. Гэтых артыстаў адабрала прафесійнае журы падчас паўфінальнага гала-канцэрту 15 снежня 2008 года. Каментуючы рашэнне судзейскай калегіі, яе старшыня народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленко ў тэлеэфіры зажартаваў: “Было вельмі складана абраць пецярых з пятнаццаці. Цешыць толькі тое, што гледачу ў фінале маецца быць абраць толькі аднаго”.