Фэст “Белая вежа”
Панядзелак, Верасень 10th, 2007ХII Міжнародны тэатральны фэст “Белая вежа” адкрыўся 8 верасня ў Брэсце.
Як заявіў, выступаючы на цырымоніі адкрыцця старшыня Брэсцкага аблвыканкама, з кожным годам пашыраюцца праграма і геаграфія фэсту. У цяперашнім году ў ім упершыню ўдзельнічаюць тэатры з Венесуэлы, Даніі, Люксембурга і Таджыкістана. “Я упэўнены, што с часам эмблемай гэтага тэатральнага форума будуць адзначаны ўсе кантыненты зямнога шара”, — заявіў глава абласной адміністрацыі.
Усяго ў ХII Міжнародным тэатральным фэсце “Белая вежа” прымаюць удзел 40 драматычных і лялечных калектываў з 25 краін, у тым ліку Расіі, ЗША, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Сербіі, Малдовы, Нямеччыны, Украіны, Латвіі, Грузіі, Эстоніі, Іспаніі.