Беларусь на Еўрабачанні

Архіў рубрыкі ‘Еўрабачанне 2007’ Category

Балгарыя

Чацвер, Травень 10th, 2007

Цудоўнае шоў з барабанамі, неблагі вакал, але нажаль на мой лад песня не ўкладваецца ў фармат Ўерабачання, таму толькі 4 з 12 балаў.

Засталося 5 хвілін

Чацвер, Травень 10th, 2007

Усе сціснем кулачкі і будзем балець за нашага Дзіму!

Засталося 2 дні

Аўторак, Травень 8th, 2007

Beltelecom logo
Да паўфінала засталося ўсяго 2 дні! Нагадваем, што Дзіма выступіць пад нумарам чатыры. Глядзець шоў у прамым эфіры можна будзе на “Першым канале” ці па тэлеканале “Беларусь-ТБ” у 22:00. Таксама ў нас будзе 15 хвілін на галасаванне, замест 10 хвілін у мінулым годзе.

Тэлефонныя нумары для галасавання будуць паведамленыя падчас прамой трансляцыі конкурсу.
Кошт званка з хатняга тэлефона – 1000 беларускіх рублёў.

Кліп “Work your Magic”

Аўторак, Травень 8th, 2007

Калдун суботні вечар прысвяціў геям

Панядзелак, Травень 7th, 2007

Калдун (банер 5.05.07)Канцэртны выступ нашага ўдзельніка масава не афішавалася (адзін плакат А4, гл. на фота). Кліч, мабыць, быў “па сваіх”. “Сваіх” у Фінляндыі апынулася залішне шмат (дарэчы, тут дазволеныя аднаполыя шлюбы), спазнелым прыйшлося здавольвацца праглядам выступу на прыступках.
Дарэчы, адназначны фаварыт гей-тусоўкі сёлета менавіта Калдун. Нагадаем, што летась ім быў Дзіма Білан, які 10 траўня павінен сустрэцца са сваімі адданымі фінскімі фанатамі. Толькі ўжо ў іншым гей-клубе. Іх у сталіцы дзесяць. Насельніцтва каля 800 тысяч чалавек!

Першая рэпетыцыя Дзмітрыя Калдуна

Пятніца, Травень 4th, 2007

Беларуская дэлегацыя адправілася на Еўрабачанне-2007

Чацвер, Травень 3rd, 2007

Еўрабачанне БеларусьУчора, 2 траўня ў сталіцу Хельсінкі (Фінляндыя), дзе 10-12 траўня пройдзе міжнародны конкурс песні “Еўрабачанне-2007″, адправілася афіцыйная беларуская дэлегацыя.

Ужо сення, 3 траўня адбудзецца першая рэпетыцыя паўфіналістаў. Апроч пяці абавязковых рэпетыцый, артысты прымуць удзел у прэс-канферэнцыях, вечарынках краін-удзельніц, канцэртах у Еўравеске. Упершыню 8 траўня ў Хельсінкі адбудзецца сумесная вечарынка Беларусі, Расіі і Ўкраіны.

Нагадаем, Беларусь на конкурсе прадставіць Дзмітрый Калдун. Усяго сёлета ў “Еўрабачанні” прымуць удзел 42 краіны — рэкордная колькасць удзельнікаў за ўсю гісторыю песеннага конкурсу!

Выступ беларускага прадстаўніка і іншых паўфіналістаў гледачы Першага канала і тэлеканала “Беларусь-ТБ” убачаць 10 траўня ў прамой трансляцыі ў 22.00. У паўфінале прымуць удзел прадстаўнікі 28 краін. Нагадаем, паводле жараб’ёўкі, Д. Калудн будзе выступаць пад чацвёртым нумарам.

Прамая трансляцыя фінальнага тура конкурсу адбудзецца 12 траўня на Першым тэлеканале і “Беларусь-ТБ” у 22.00. У фінале прымуць удзел канкурсанты з 24 краін: 10 лепшых з кваліфікацыйнага раўнда (паўфіналу) і 14 абавязковых удзельнікаў фіналу. Гэта краіны “вялікай чацвёркі” (Вялікабрытанія, Нямеччына, Іспанія, Францыя), якія ў найбольшай ступені вызначаюць матэрыяльную базу “Еўрабачання”, і 10 лепшых па выніках фіналу “Еўрабачання-2006″ (Боснія, Ірландыя, Фінляндыя, Літва, Грэцыя, Швецыя, Расія, Украіна, Румынія, Арменія).