Беларусь на Еўрабачанні

“Еўрабачанне-2008″ (”Еўрафэст”)

У фінал нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні “Еўрабачанне-2008″ (”Еўрафэст”) выйшлі Руслан Алехно, Гюнешь Абасава (Gunesh), групы “Па вачах” і “Litesound”.

Такое рашэнне прыняло журы па выніках паўфіналу, які прайшоў 21 снежня. Акрамя таго, Р.Алехно заняў першае месца па выніках гледачовага галасавання.

Усяго ў паўфінале выступілі 15 удзельнікаў. Фінал “Еўрафэста” адбудзецца праз месяц. У траўні пераможца выступіць у паўфінале “Еўрабачання-2008″ у Белградзе (Сербія).

Пакінуць каментар

Вам трэба увайсці, каб пакінуць каментар.