Беларусь атрымала другую ў гісторыі дзіцячага “Еўрабачання” перамогу
Другая ў гісторыі дзіцячага “Еўрабачання” перамога ў Беларусі. Аляксей Жыгалковіч на Міжнародным дзіцячым конкурсе песні “Еўрабачанне -2007″ сёння ў Ратэрдаме стаў пераможцам. 11-летні мінчук разам з групай “All stars” выканаў песню “З сябрамі”.
Напружаная барацьба разгарнулася паміж ансамблем з Арменіі “Аревік” і Аляксеем Жігалковічам падчас аб’яў вынікаў галасавання. Першапачаткова лідыравала армянская група. Аднак у другой частцы галасавання сітуацыя змянілася, разрыў паміж армянскім калектывам і беларускім удзельнікам скараціўся. Ключавым стала рашэнне літоўскіх гледачоў, якія паставілі Беларусі самую высокую адзнаку - 12 балаў. Тым самым Аляксей Жігалковіч апярэдзіў свайго найблізкага канкурэнта - армянскі калектыў.
У Міжнародным дзіцячым конкурсе “Еўрабачанне-2007″ удзельнічалі прадстаўнікі 17 краін. Беларусь стала ў другі раз пераможцам дзіцячага конкурсу “Еўрабачанне”. Упершыню перамогу краіне прынесла Ксенія Сітнік у 2005 году. А у 2006-м Андрэй Кунец заняў другое месца.