Беларусь у фінале Еўрабачанне-2007

У Хельсінкі завяршыўся паўфінал песеннага конкурсу Еўрабачанне-2007. У выніку мінулага пасля канцэрту галасавання вызначыліся дзесяць фіналістаў. Імі сталі: Беларусь, Македонія, Славенія, Вугоршчына, Грузія, Латвія, Сербія, Балгарыя, Турцыя, Малдова. Галасаванне скончылася ў 00.15 па мінскім часе, вынікі былі абвешчаны дваццаццю хвілінамі пазней.Дзмітрый Калдун выступіць у фінале пад трэцім нумарам.Усяго ў паўфінале спаборнічалі 28 дзяржаў. Адразу ў фінал прайшлі прадстаўнікі 14 краін: Боснія і Герцагавіна, Іспанія, Ірландыя, Фінляндыя, Літва, Грэцыя, Швецыя, Францыя, Расія, Нямеччына, Украіна, Вялікабрытанія, Румынія і Арменія.
Упершыню ў конкурсе ўдзельнічаюць Чэхія, Грузія, а таксама Сербія і Чарнагорыя (самастойнымі дзяржавамі).
Беларусь удзельнічае ў “Еўрабачанні” чацвёрты раз. У фінал краіна не трапляла да гэтуль ніколі.
Травень 12th, 2007 у 3:52 пп
просто до сих пор никто реально так и не заявил о себе как возможный финалист, Беларусь исправно отправляла на Евровидение слабых исполнителей, не понятно по каким критериям их отбирали , но точно не по вокалу(