Калдун суботні вечар прысвяціў геям
Канцэртны выступ нашага ўдзельніка масава не афішавалася (адзін плакат А4, гл. на фота). Кліч, мабыць, быў “па сваіх”. “Сваіх” у Фінляндыі апынулася залішне шмат (дарэчы, тут дазволеныя аднаполыя шлюбы), спазнелым прыйшлося здавольвацца праглядам выступу на прыступках.
Дарэчы, адназначны фаварыт гей-тусоўкі сёлета менавіта Калдун. Нагадаем, што летась ім быў Дзіма Білан, які 10 траўня павінен сустрэцца са сваімі адданымі фінскімі фанатамі. Толькі ўжо ў іншым гей-клубе. Іх у сталіцы дзесяць. Насельніцтва каля 800 тысяч чалавек!