Беларусь на Еўрабачанні

Паліна Смолава

Паліна Смолава БЕЛАРУСКАЯ УДЗЕЛЬНІЦА КОНКУРСУ

Экспрэсіўная і тэмпераментная, сексуальная і экстравагантная. Яе жыццё - гэта бура эмоцый, падзей і ўражанняў. Абаяльны прапаршчык, дыпламант і лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, уладальніца Гран-пры “Славянскага базару-2005″. Паліна з неймавернай хуткасцю пакарае сэрцы слухачоў. Спявачка не перастае здзіўляць эфектнымі шоу на сцэне. Яе неардынарны стыль стаў заканадаўцам моды. Прафесіяналізм, талент і індывідуальнасць - візітная картка Паліны Смолавай.

INTRO
Зараз Паліна Смолава - адна з самых запатрабаваных выканаўцаў Беларусі. Мінулы год прынёс спявачцы шмат узнагарод: Гран-пры “Славянскага базару-2005″; ганаровае званне “Мінчанка года”; па выніках галасавання “Тэлепартацыі-2005″ (Першай музычнай прэміі рэспублікі) Паліна Смолава названа “Экспрэсіяй года”.
Чарговая вялікая перамога - права прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе “Еўрабачанне-2006″. Спявачка выступіць з кампазіцыяй “Мама”. Песня напісана спецыяльна для еўрапейскага конкурсу кампазітарам Сяргеем Сухамліным і паэтам Андрэем Касцюговым.
11 сакавіка Паліна Смолава адправілася ў прома-тур па краінах СНД і Еўропы. Кіеў стаў першым горадам у гастрольным спісе выканаўцы. У планах спявачкі - наведаць каля 15 краін. Акрамя Украіны, жаданне павітаць беларускую ўдзельніцу выказалі Расія, Літва, Латвія, Эстонія, Іспанія, Германія, Мальта.
ПУНКТ АДЛІКУ
Адборачны тур на ўдзел у “Еўрабачанні-2004″ прынёс Паліне Смолавай шырокую вядомасць. З песняй “Song of love” спявачка цвёрда замацавалася ў айчынным шоу-бізнесе.
Мінулы год стаў вырашальным у кар’еры выканаўцы. Увесну 2005 у продажы музычных крам з’явіўся дэбютны альбом Паліны Смолавай “Smile”. Песні “Дождж”, “Song of love”, “Птушкалоў” доўгі час займалі першыя радкі хіт-парадаў. Тыраж альбома спявачкі разышоўся з неймавернай хуткасцю.
Улетку Смолава прыняла ўдзел у конкурсе маладых выканаўцаў міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар-2005″ і заваявала Гран-пры.

КРЫХУ ГІСТОРЫІ
Кар’ера Паліны Смолавай пачалася з удзелу ў дзіцячых фальклорных калектывах. Дзяўчына спявала ў дзіцячым фальклорным тэатры “Госціца”, ансамблі беларускай народнай песні “Жавараначкі”.
Выканаўца скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, музычнае вучылішча імя Глінкі, аддзяленне сольных народных спеваў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва. Кіравала дзіцячым ансамблем беларускай народнай песні “Цернічка”. Артыстка Маладзёжнага тэатра эстрады, салістка аркестра ГУУС.

ТОЛЬКІ ФАКТЫ
- дыпламант і ўладальнік спецыяльнай прэміі Міжнароднага конкурсу “Мальвы - 2001″ (Польшча);
- лаўрэат Першага рэспубліканскага конкурсу беларускай народнай песні “Галасы радзiмы” (2002);
- лаўрэат Міжнароднага конкурсу песні ў Маскве (2002);
- дыпламант Міжнароднага конкурсу патрыятычнай песні ў Санкт-Пецярбургу (2002);
- уладальніца Першай прэміі на Міжнародным фестывалі “Галасы Еўропы” (2003);
- уладальніца Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў “Славянскі базар” (2005).