Аляксандра i Канстанцін

Дуэт “Аляксандра і Канстанцін” створаны ў 1998 годзе ў горадзе Барысаве.
У 2000 годзе дуэт стаў лаўрэатам ТВ-конкурса маладых артыстаў эстрады і ў якасці прызу атрымаў 100 гадзінаў запісу ў студыі Белтэлерадыёкампаніі. З таго часу й распачалася зорная кар’ера дуэта: выступы ў Беларусі, Расіі, Украіне, Казахстане, Эстоніі, Літве, Латвіі, Балрарыі, Польшчы, Нямеччыне.
Дуэт A&K стаў лаўрэатам многіх міжнародных конкурсаў і фэстаў: Славянскі базар у Віцебску - 2002, “Ethnosfera - 2002″ (Польшча), “Астана-2003″ (Казахстан), “Palangos Gaida-2005″ (Літва), , “Discovery 2006″ (Балгарыя).
Дуэт Аляксандра і Канстанцін прызнаны лепшым фолк-выканаўцам 2004 года па выніках тэлевізійнага фэсту На скрыжаваннях Эўропы на Першым нацыянальным тэлеканале.
З песняй My Galileo упершыню прадставілі Беларусь на конкурсе “Eurovision-2004″ у Турцыі.
Дуэт A&K запісаў і выдаў 4 кампакт-дыскі: “За ліхімі за марозамі” (2001) і “Сойка” (2003), складзеныя з апрацовак беларускіх народных песень у стылі фольк-мадэрн,
“A&K Лепшае” (2004), “Аўтаномная Навігацыя” (2006).
Аляксандра Кірсанава - Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. У дуэце вакаліст, кампазітар, аранжыроўшчык. Грае на акарыне, блок-флейце, вусным гармоніку, фартэпіяна, пэркусіі.
Канстанцін Драпеза - Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У дуэце гітарыст, кампазітар, аранжыроўшчык. грае на акустычнай і электрычнай гітары, домры, сазе.
2006
9 лютага - выйшаў новы дыск A&K “Аўтаномная Навігацыя”.
12 сакавіка - удзел у VIII Міжнародным фэстывалі сярэднявечнай культуры і музыкі “Белы Замак 2006″.
22 сакавіка - творчая сустрэча са студэнтамі геафака БГУ.
23 сакавіка - акустычны канцэрт-прэзентацыя новага дыска “Аўтаномная Навігацыя” ў “Бітлз-кафэ”.
8 красавіка - здымкі кліпа на песьню “Рана на Iвана” з новага альбома “Аўтаномная Навігація” (рэж. Сяргей Дзмітрэнка). Кліп здымаўся ў рамках праэкта “Продвижение плюс” Першага нацыянальнага канала. Рэжысёр і аутар ідэі - Сяргей Дзмітрэнка
19-21.траўня - A&K сталі ўладальнікамі другой прэміі ў конкурсе выканаўцаў на 15-м міжнародным фэстывалі поп-музыкі Discovery 2006, які праходзіў ў Варне (Баўгарыя).
3 чэрвеня - удзел у VI Усебеларускім фэстывалі нацыянальных культур у Гродна.
10 чэрвеня - удзел у VI Беларускім фэстывалі мастацтваў “Мірскі замак-2006″.
9 ліпеня - ўдзел в Гала-канцэрце майстраў мастацтваў Беларусі на 15-м Міжнародным фэстывалі “Славянскі Базар ў Віцебску-2006″.
13 ліпеня - удзел ў канцэрце пераможцаў міжнароднага конкурса выканаўцаў на “Славянскім Базары у Віцебску - 2006″
14 ліпеня - ўдзел у канцэрце урачыстага закрыцця 15-га Міжнароднага фэстываля “Славянскі Базар ў Віцебску - 2006″
15 ліпеня - удзел у этна фэстывалі “Вольнае Паветра” (г.Крупкі, Беларусь).
8-22 жніўня - наведалі Кіпр па запрашэнню прад’юсара ўзыходзячай зоркі Кіпра Marios Tofi. Запланаваны сумесны запіс некалькіх песень з Marios Tofi.
2 верасьня - удзел у Гала-канцэрце на Чырвонай Плошчы, прысьвечаным Дню горада Масквы.
14 кастрычніка - A&K прынялі ўдзел у сьвяткаванні Дзён Менску ў сталіцы Казахстана - Астане.
2005
27 сакавіка - адбыліся здымкі відэакліпа на песьню Stairs of Separation (рэж. С.Маеўскі).
26 траўня - у малой залі Палаца Рэспублікі адбыўся сольны канцэрт дуэта A&K з новай праграмай “Лесьвіца падзелу” - падрабязнасьці.
10-11 чэрвеня - прымалі ўдзел у фэстывалі беларускай песьні і паэзіі “Маладзечна 2005″.
17-18 ліпеня - прымалі удзел у фэстывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску 2005″ .
5-7 жніўня - прымалі ўдзел у міжнародным конкурсе літоўскай песьні “Palangos Gaida 2005″. Аляксандра Кірсанава стала лаўрэатам 3-й прэміі.
2004
31 студзеня - у выніку інтэрактыўнага галасаваньня ў жывым этэры Першага нацыянальнага тэлеканала, а таксама на сайце тэлекампаніі, фольк-дуэт “Аляксандра і Канстанцін” быў абраны беларускім кандыдатам на прэстыжны эўрапейскі музычны конкурс “Эўравізія-2004″.
10 сакавіка - Зьняты кліп на рэмікс песьні “Пара дамоў” з CD “Сойка”, рэжысэр - творчая група ТВ-праграмы “Кліп-абойма” (Белтэлерадыёкампанія).
17 сакавіка - Зьняты кліп на песьню “Мой Галілей”, прадусэр - У.Максімкаў, рэжысэр - М.Носаў … падрабязьней
10-11 красавіка - У межах прома-тура наведалі Літву. Менавіта ў Вільні адбылося першае выкананьне песьні “Мой Галілей” перад небеларускай публікай. Дуэт удзельнічаў у жывым этэры тэлепраграмы “Топ 10″.
15-16.04 - У межах прома-тура наведалі Латвію. Візыт у Рыгу адбываўся па запрашэньне Латвійскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі. Удзельнічалі ў жывым этэры праграмы “Rits” (Раніца), а таксама далі інтэрв`ю для програмаў “Sems”, “Aizskadri” (За кадрам) і расейскамоўнай “Большой примерки”.
Пасьля інтэрв`ю A&K разам зь іх латыскімі каляжанымі - дуэтам Fomins & Kleins запісалі песьню “Dziesma par laimi” (Песьня пра шчасьце), якую латышы выконваюць у гэтым годзе. У песьні былі зробленыя ўстаўкі на беларускай мове. Вынікам працы ў студыі стала абноўленая песьня на дзьвух мовах.
20 красавіка - У межах прома-тура выступалі ў Кіеве.
Далі шэраг інтэрв`ю для ўкраінскіх FM-станцыяў, тэлепраграмаў, а таксама для буйнейшай украінскай газэты “Сегодня”.
27 красавіка - Акцыя “Беларусь - 12 балаў!”, заарганізаваная Белтэлерадыёкампаніяй у падтрымку A&K на Эўравізіі (КЗ “Мінск”).
12 траўня - упершыню прадставілі Беларусь на конкурсе песьні “Eurovision 2004″ у Стамбуле (Турцыя).
18 траўня - Удзел у дабрачыннай акцыі “Зоркі спорта і музыкі супроць СНІДу “, заарганізаванай прадстаўніцтвам ААН на Беларусі. (Менскі палац спорту).
1 чэрвеня - Удзел у дабрачынным канцэрце, заарганізаваным Інай Афанасьевай да Дня абароны дзяцей (Бел. Дзярж. Цырк).
15 ліпеня - У музычных крамах Менску зьявіўся CD “A&K - Лепшае”, у які увайшлі лепшыя песьні зь першых 2-х плытак, а таксама 3 песьні на расейскай мове ды конкурсная “My Galileo”.
14 жніўня - сольны канцэрт у межах фэста сярэднявечнай культуры “Навагрудскі замак” (г. Навагрудак)
24 жніўня - удзел у канцэрце “Зоркі Еўрабачаньня - у Львове”, прысьвечаным Дню Незалежнасьці Ўкраіны. Таксама ў канцэрце ўдзельнічалі Руслана (Украіна), Жэлька Яксімавіч (Сэрбія й Чарнагорыя), Тоше Праескі (Македонія), Лінас і Сімона (Літва).
16 сьнежня - Зьняты кліп на новую калядную песьню “Сьвяты Вечор” (рэжысэр - С.Маеўскі).
19 сьнежня - дуэт A&K вызначаны лепшым фолк-выканаўцам году па выніках тэлевізійнага форума “На скрыжаваннях Эўропы” на Першым нацыянальнам тэлеканале.
2003
30 сакавіка - удзел у канцэрце, прысьвечаным памяці У. Мулявіна (Палац Рэспублікі, г.Менск).
29 траўня - удзел у дабрачынным канцэрце, прысьвечаным Дню абароны дзяцей (г.Віцебск, Летні амфітэатр).
6-10 чэрвеня - удзел Аляксандры Кірсанавай у Міжнародным конкурсе казахскай песьні “Астана 2003″; званьне ляўрэата й прыз за лепшую аранжыроўку песьні сваёй краіны (беларуская народная песьня “Сена”, аранжыроўка К.Драпеза, А.Кірсанава), (г.Астана, Казахстан).
18 чэрвеня - выступ на фэсьце беларускай паэзіі і музыкі “Маладечна 2003″.
4 ліпеня - выступ на Гала-канцэрце ў межах Міжнароднага сярэднявечнага фэсту “Старажытны Нясьвіж”.
12-13 ліпеня - сольныя канцэрты на фэсьце “Shanty Music 2003″ (г.Пайдэ, г.Хаапсалу, Эстонія).
17-20 жніўня - удзел у Гала-канцэрце й сольны канцэрт у межах Дзён Культуры Беларусі ў Нямеччыне (Франкфурт-на-Одэры).
5 верасьня - сольны канцэрт у клюбе “Stodola” (г.Срэбна Гура, Польшча).
6 верасьня - сольны канцэрт на фэсьце “Festival Wyszehradzki” (г.Вроцлаў, Польшча).
9 верасьня - сольны канцэрт на фэсьце “Winobara” (г.Зелёна Гура, Польшча).
30 верасьня - выступ на Гала-канцэрце майстроў мастацтваў у межах Дзён Культуры Беларусі ў Маскве (ДЦКЗ “Расея”).
Кастрычнік - выхад 2-го альбома дуэта A&K “Сойка”.
18 сьнежня - удзел у фінальным Гала-канцэрце нацыянальнага тэлевізійнага фэсту “На Скрыжаваньнях Эўропы” і перамога ў намінацыі “Спраўджаныя надзеі”.
31 сьнежня - песьня “Мой Галілей” (муз. А.Кірсанова, К.Драпеза; сл. А.Саламаха ) трапіла ў нацыянальны адборачны тур “Эўрабачаньня 2004″, а дуэт стаў адным з 15 прэтэндэнтаў на ўдзел у конкурсе песьні “Эўрабачаньне 2004″ у Стамбуле, Турцыя.
2002
Студзень - сольны канцэрт-прэзэнтацыя дэбютнага альбому “За ліхімі за марозамі” (ДК ВА БелАЗ, г.Жодзіна).
18 красавіка - сольны канцэрт (ДК імя Дзяржынскага, г.Менск).
Травень - выступ на шоў “Мисс Беларусь 2002″ (Палац Рэспублікі, г.Менск).
6-10 чэрвеня - удзел у конкурсе ў межах эўрапейскага фэсту этна- й фолькмузыкі “Ethnosfera 2002″ (г.Скірневіцэ, Польшча); ляўрэаты 3-яй прэміі.
З 27 чэрвеня дуэт A&K - артысты Дзяржаўнага канцэртнага аркестра РБ. Канцэртны сезон 2002-2003 - звыш 20 канцэртаў па гарадах Беларусі (выступы ў межах канцэртаў Дзяржаўнага канцэртнага аркестра РБ).
20 ліпеня - выступ на Гала-канцэрце майстроў мастацтваў Беларусі на “Славянскім Базары”.
21-23 ліпеня - удзел Аляксандры Кірсанавай у Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песьні “Віцебск 2002″ (у межах Міжнароднага фэсту мастацтваў “Славянскі Базар у Віцебску 2002″); стала ляўрэатам 2-ой прэміі.
28 ліпеня - сольны канцэрт на фэсьце “Фольк-Фэст” (г.Оструў Велькапольскі, Польшча).
6-10 жніўня - тур па гарадах Польшчы.
Кастрычнік - удзел Аляксандры Кірсанавай у Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў эстрады імя В.Івасюка; (г.Черніўцы, Украіина); дыплямант конкурсу.
7 лістапада - канцэрт у г.Магілёў з гуртом “Осіміра” (ДК Хімвалакно).
6 сьнежня - сольны канцэрт у этнаграфічным музеі ў Варшаве (Польшча).
Сьнежань - выступ у фінальным Гала-канцэрце на тэлевізійным фэсьце нацыянальнай песьні “На Скрыжаваньнях Эўропы” (Палац Рэспублікі, г.Менск); дыплём за аранжыроўку й выкананьне песьні “Масленіца” (альбом “За ліхімі за марозамі”).
2001
24 лютага - выступ на штогадовай цырымоніі “Рок-Каранацыя” (КЗ “Менск”).
Сакавік - удзел у канцэрце, прысьвечаным 30-годдзю “Песьняроў” (Белдзяржфілярмонія).
Чэрвень - удзел у конкурсе маладых артыстаў у межах фэсту беларускай паэзіі і песьні “Маладэчна 2001″.
2000
20 чэрвеня - удзел дуэта A&K у ТВ-конкурсе маладых артыстаў “Зорная Ростань”; сталі ляўрэатамі 2-ой прэміі; узнагароджаныя адмысловым прызам - 100 гадзінамі запісу ў студыі Белтэлерадыёкампаніі.
З 20 ліпеня дуэт працуе пры Палацы Культуры ВА БелАЗ.
Канцэрты: Інгулец (Украіна), Камсамольск-на-Дняпры (Украіна), Жалезнагорск (Расія).
Сьнежань - песьня “Ой, арол, ты арол” была выкарыстаная ў якасьці саундтрэку да дакумэнтальнага фільму пра гісторыю Беларусі “На фоне стагоддзя” (кінастудыя “Беларусьфільм”, рэжысэр - Надзея Гаркунова).
1999
20 траўня - удзел Аляксандры Кірсанавай у ТВ-конкурсе маладых артыстаў “Зорная Ростань”; стала ляўрэатам 3-яй прэміі.
1998
Кастрычнік - стварэньне дуэту A&K (г.Барысаў).
19 лістапада - першы выступ у Стар-клюбе, Менск.
інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайту Аляксандра i Канстанцін